- скарач
- скарач, -а
м.
абл.
Полотенце с длинной бахромой.Следам за мужыком адчыняе дзверы і гаспадыня ў падранай шарачковай куртцы і падпяразаная скарачом з махрамі. Калюга. Ды аблавухіх панічоў давай шалёстаць скарачом. Крапіва. Я з дзядзькам Рыгорам сядзелі пры ім (Ячэні) па чарзе, мачылі ў халоднай вадзе скарач і клалі яму на галаву, часта давалі піць. Якімовіч.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.